Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца ўраду Рэспублікі Беларусь. На чале Міністэрства стаіць міністр, прызначаны на пасаду Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Мінлясгас каардынуе дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, незалежна ад формы ўласнасці, у галіне выкарыстання, аховы, абароны дзяржаўнага ляснога фонду і ўзнаўлення лясоў. Да такіх юрыдычных асоб адносяцца дзяржаўныя лесагаспадарчыя ўстановы Мінлясгаса, лясгасы і лясніцтвы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, эксперыментальныя лясныя базы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, вучэбна-доследныя лясгасы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўныя прыродаахоўныя ўстановы, якiя ажыццяўляюць кіраванне запаведнікамі і нацыянальнымі паркамі, лесагаспадарчыя прадпрыемствы Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінскае лесапаркавая гаспадарка.
Некаторыя пытанні вырашаюцца сумесна або па ўзгадненні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (напрыклад, зацвярджэнне правіл карыстання жывёламі, якія адносяцца да аб'ектаў палявання; вынясенне прапаноў аб размеркаванні лясоў па групах і катэгорыях ахоўнасці, аб пераводзе іх з адной групы ў другую і г. д.). Мінлясгас ўзаемадзейнічае з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў вырашэнні эканамічных, сацыяльных і іншых пытанняў.
Міністэрства лясной гаспадаркі ў межах сваёй кампетэнцыі самастойна, а ў неабходных выпадках сумесна з міністэрствамі і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання выдае нарматыўныя прававыя акты, абавязковыя для выканання ўсімі юрыдычнымі асобамі, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці і формы ўласнасці. Па пытаннях, што тычацца лесакарыстання, аховы і абароны дзяржаўнага ляснога фонду, драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая не ўваходзіць у дзяржаўны лясны фонд, узнаўлення лясоў, Мінлясгас мае права запытваць і атрымліваць неабходныя звесткі ад міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Асноўнай мэтай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца забеспячэнне рацыянальнага і невычарпальнага выкарыстання лясоў, іх ахова, абарона і ўзнаўленне, зыходзячы з прынцыпаў устойлівага кіравання лясамі і захавання біялагічнай разнастайнасці лясных экасістэм, захавання і ўзмацнення асяроддзеўтвараючых, водаахоўных, ахоўных, санітарна-гігіенічных, рэкрэацыйных і iншых функцый лясоў, павышэння іх рэсурснага патэнцыялу, задавальнення патрэб грамадства ў лясных рэсурсах на аснове навукова абгрунтаванага, мнагамэтавага лесакарыстання.

Да галоўных задач Мінлясгаса адносяцца:
  • рэалізацыя функцый дзяржаўнага рэгулявання ў галіне лясной гаспадаркі;
  • правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстання, аховы, абароны дзяржаўнага ляснога фонду і ўзнаўлення лясоў, каардынацыя дзейнасці ў гэтай галіне іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, юрыдычных асоб незалежна ад формы уласнасці;
  • павышэнне прадукцыйнасці лясоў, забеспячэнне стварэння і вырошчвання лясных насаджэнняў на аснове шырокага выкарыстання навукова-тэхнічных дасягненняў у мэтах найбольш поўнага задавальнення патрэб эканомікі і насельніцтва ва ўсіх відах лясной прадукцыі;
  • дзяржаўны кантроль за станам, выкарыстаннем, аховай, абаронай дзяржаўнага ляснога фонду і ўзнаўленнем лясоў;
  • ажыццяўленне мерапрыемстваў па ахове і абароне лясоў;
  • правядзенне адзінай эканамічнай палітыкі ў галіне лясной гаспадаркі, якая забяспечвае стварэнне неабходных умоў для эфектыўнай работы юрыдычных асоб, што знаходзяцца ў падпарадкаванні міністэрства.