Відавая разнастайнасць жывёл у лясах Беларусі
Лясныя экасістэмы характарызуюцца выключна высокай біялагічнай разнастайнасцю.Экасістэмы шырокалістых лясоў характарызуюцца багатай відавой разнастайнасцю, але асабліва вызначаюцца найбольшай шчыльнасцю засялення жывёл большасці груп. Гэта тлумачыцца высокай прадукцыйнасцю лясоў, вялікай відавой разнастайнасцю раслін і велізарнай фітамасай, якая вырабляецца імі штогод і ўтылізуецца праз складаную сетку трафічных сувязей. Выключна разнастайнай з'яўляецца група відаў, што вядуць драўняны спосаб жыцця, асабліва якія жывуць у дуплах дрэў.
Для шыракалістых, як і наогул для лістападных лясоў, найбольш характэрныя сезонныя адрозненні ў жывёльным насельніцтве. У зімовы перыяд такія лясы менш спрыяльныя для многіх звяроў і птушак, чым вечназялёныя хвойныя або змешаныя. У гэтай сувязі значна большая частка птушак ліставых лясоў адносіцца да пералётных або адкачоўвае ў іншыя біятопы.
З рэдкіх і ахоўных відаў для ліставых лясоў характэрныя зубр, найбольшая колькасць рэдкіх відаў кажаноў, сонь, з птушак — пугач, чорны бусел, арол-карлік, сіваграк, зялёны і сярэдні дзятлы.
Фаўна змешаных шыракаліста-хвойных лясоў найбольш багатая, бо ўключае як прадстаўнікоў паўночнай тайговай зоны, так і насельнікаў немаральных еўрапейскіх лясоў. Акрамя таго, відавое багацце гэтай групы лясоў у Беларусі вызначаецца і значна большай іх плошчай у параўнанні з шыракалістымі лясамі. Для большасці відаў лясной фаўны тут ствараецца вельмі спрыяльнае спалучэнне кармавых і ахоўных умоў. Гэта біятопы, якім аддаюць перавагу большасць буйных млекакормячых — капытных і драпежных. Да складу рэдкіх і ахоўных відаў шыракалістых лясоў тут дадаюцца такія віды, як палятуха, буры мядзведзь, рысь, а з птушак — махнаногі і вераб'іны сычы, каштоўны паляўнічы від — глушэц, часцей адзначаюцца малы арлец, сакол-каршачок.
Экасістэмы хвойных (барэальных) лясоў. Сасновыя лясы, якія ў асноўным растуць на бедных і сухіх глебах, маюць, як правіла, значна больш простую ярусную структуру і параўнальна бедную фаўну. Асабліва невялікі склад відаў, якія вядуць наземны спосаб жыцця. Фаўна яловых лясоў, якія валодаюць лепшымі ахоўнымі ўласцівасцямі для жывёл, больш багатая. Высокая самкнутасць дрэвастою і густы падлесак гэтых лясоў, акрамя таго, забяспечваюць спрыяльныя мікракліматычныя ўмовы ў перыяд зімоўкі, што прыцягвае сюды жывёл з іншых месцаў пражывання.
У цэлым у хвойных лясах значная доля рэдкіх і ахоўных відаў жывёл, сярод якіх — палятуха, буры мядзведзь, барсук, рысь, з птушак — змеяед, сакол-каршачок, сакол-дрымлюк, махнаногі сыч, трохпальцы дзяцел, барадатая няясыць, якія аддаюць перавагу масівам, што чаргуюцца з верхавымі і пераходнымі балотамі. Сустракаюцца мядзянка і чаротавая жаба.
Фаўна драбналістых вытворных лясоў розных фармацый значна адрозніваецца складам і колькасцю відаў. Найбольш багатымі з'яўляюцца алешнікі, што адлюстроўвае іх высокую прадукцыйнасць у цэлым. Узрост драбналістых лясоў з'яўляецца адным з найважнейшых фактараў, якія вызначаюць відавое багацце і колькасць жывёл, аднак высакаўзроставага дрэвастою, які мае найбольш паўнавартасны склад фаўністычных комплексаў, у цяперашні час няшмат.
Склад рэдкіх і ахоўных відаў у чорнаалешніку шмат у чым падобны на склад шыракалістых лясоў. Тут адзначаюцца такія ж віды кажаноў, сонь, сустракаецца барсук, з птушак месцамі нярэдкі пугач, малы арлец, чорны бусел, сустракаецца сіваграк, у рачных поймах — белая блакітніца, варакушка, звычайны рэмез.
Фаўна драбналістых лясоў на балотах шмат у чым падобная на фаўну вытворных драбналістых лясоў і дасягае найбольшай разнастайнасці відаў у стараўзроставым дрэвастоі.
Спіс наземных пазваночных жывёл, насельнікаў лясных экасістэм на тэрыторыі Беларусі
Млекакормячыя
1. Вожык звычайны Erinaceus europaeus
2. Крот звычайны Talpa europaea
3. Буразубка звычайная Sorex araneus
4. Буразубка сярэдняя Sorex caecutiens
5. Буразубка малая Sorex minutus
6. Начніца вялікая Myotis myotis
7. Начніца сажалкавая Myotis dasicneme
8. Начніца вадзяная Myotis daubentoni
9. Начніца Натэрэра Myotis Nattereri
10. Начніца вусатая Myotis mystacinus
11. Кажан Plecotus auritus
13. Шыракавушка еўрапейская Barbastella barbastellus
13. Вячорніца малая Nyctalus leisleri
14. Вячорніца рыжая Nyctalus noctula
15. Вячорніца гіганцкая Nyctalus lasiopterus
16. Кажан-карлік Vespertilio pipistrellus
17. Кажан лясны Vespertilio nathusii
18. Кажан двухколерны Vespertilio murinus
19. Воўк Canis lupus
20. Лісіца звычайная Vulpes vulpes
21. Янотападобны сабака Nyctereutes procyonoides
22. Мядзведзь буры Ursus arctos
23. Янот-паласкун Procyon lotor
24. Куніца лясная Martes martes
25. Ласка Mustela nivalis
26. Гарнастай Mustela erminea
27. Тхор лясны Mustela putorius
28. Барсук Meles meles
29. Рысь Felis linx
30. Вавёрка звычайная Sciurus vulgaris
31. Ляцяга Pteromys volans
32. Палёўка рыжая Cletrionomys glareolus
33. Палёўка цёмная Microtus agrestis
34. Палёўка земляная Microtus subterraneus
35. Палёўка-эканомка Microtus oeconomus
36. Мыш лясная Apodemus silvaticus
37. Мыш жоўтагорлая Apodemus flavicollis
38. Соня-палчок Glis glis
39. Соня арэшнікавая Muscardinus avellanarius
40. Соня садовая Eliomis quercinus
41. Соня лясная Dryomis nitedula
42. Мышоўка лясная Sicista betulina
43. Заяц-бяляк Lepus timidus
44. Кабан Sus scrofa
45. Казуля Capreolus capreolus
46. Лось Alces alces
47. Алень высакародны Cervus elaphus
47. Зубр Bison bonasus
Птушкi
1. Чорны бусел Ciconia nigra
2. Звычайны асаед Pernis apivorus
3. Чырвоны каршун Milvus milvus
4. Чорны каршун Milvus migrans
5. Шуляк-галубятнік Accipiter gentilis
6. Шуляк-карагольчык Accipiter nisus
7. Звычайны канюк Buteo buteo
8. Змеяед Circaetus gallicus
9. Арол-карлік Hieraaetus pennatus
10. Вялікі арлец Aquila clanga
11. Малы арлец Aquila pomarina
12. Беркут Aquila chrysaetos
13. Сапсан Falco peregrinus
14. Сакол-каршачок Falco subbuteo
15. Сакол-дрымлюк Falco columbarius
16. Шулёнак Falco vespertinus
17. Звычайная пустальга Falco tinnunculus
18. Белая курапатка Lagopus lagopus
19. Цецярук Lyrurus tetrix
20. Глушэц Tetrao urogallus
21. Рабчык Tetrastes bonasia
22. Фазан Phasianus colchicus
23. Кулік-чарняк Tringa ochropus
24. Вальдшнэп Scolopax rusticola
25. Вяхір Columba palumbus
26. Клінтух Columba oenas
27. Звычайная туркаўка Streptopelia turtur
28. Звычайная зязюля Cuculus canorus
29. Філін Bubo bubo
30. Вушастая сава Asio otus
31. Сплюшка Otus scops
32. Махнаногі сыч Aegolius funereus
33. Вераб'іны сыч Glaucidium passerinum
34. Шэрая няясыць Strix aluco
35. Даўгахвостая няясыць Strix uralensis
36. Барадатая няясыць Strix nebulosa
37. Звычайны казадой Caprimulgus europaeus
38. Сіваграк Coracias garrulus
39. Удод Upupa epops
40. Круцігалоўка Jynx torquilla
41. Зялёны дзяцел Picus viridis
42. Сівы дзяцел Picus canus
43. Жаўна Dryocopus martius
44. Пярэсты дзяцел Dendrocopos major
45. Сярэдні дзяцел Dendrocopos medius
46. Беласпінны дзяцел Dendrocopos leucotos
47. Малы дзяцел Dendrocopos minor
48. Трохпальцы дзяцел Picoides tridactylus
49. Лясны жаваранак Lullula arborea
50. Лясны конік Anthus trivialis
51. Звычайны жулан Lanius collurio
52. Чарналобы саракуш Lanius minor
53. Шэры саракуш Lanius excubitor
54. Звычайная івалга Oriolus oriolus
55. Звычайны шпак Sturnus vulgaris
56. Сойка Garrulus glandarius
57. Сарока Pica pica
58. Кедраўка Nucifraga caryocatactes
59. Крумкач Corvus corax
60. Крапіўнік Troglogytes troglodytes
61. Лясная завірушка Prunella modularis
62. Рачны цвыркун Locustella fluviatilis
63. Звычайны цвыркун Locustella naevia
64. Садовая чарацянка Acrocephalus dumetorum
65. Балотная чарацянка Acrocephalus palustris
66. Зялёная перасмешка Hippolais icterina
67. Ястрабіная валасянка Sylvia nisoria
68. Чорнагаловая валасянка Sylvia atricapilla
69. Садовая валасянка Sylvia borin
70. Шэрая валасянка Sylvia communis
71. Валасянка-завірушка Sylvia curruca
72. Пячураўка-будаўнічок Phylloscopus trochilus
73. Пячураўка-ценькаўка Phylloscopus collybita
74. Пячураўка-трашчолка Phylloscopus sibilatrix
75. Зялёная пячураўка Phylloscopus trochiloides
76. Жоўтагаловы каралёк Regulus regulus
77. Мухалоўка пярэстая Ficedula albicollis
78. Мухалоўка-белашыйка Ficedula albicollis
79. Малая мухалоўка Ficedula parva
80. Шэрая мухалоўка Muscicapa striata
81. Звычайная рудахвостка Phoenicurus phoenicurus
82. Малінаўка Erithacus rubecula
83. Звычайны салавей Luscinia luscinia
84. Варакушка Luscinia svecica
85. Рабіннік Turdus pilaris
86. Чорны дрозд Turdus merula
87. Дрозд белабровы Turdus iliacus
88. Пеўчы дрозд Turdus philomelos
89. Дрозд шэры Turdus viscivorus
90. Даўгахвостая сініца Aegithalos caudatus
91. Чорнагаловая сініца Parus palustris
92. Бурагаловая сініца Parus montanus
93. Чубатая сініца Parus cristatus
94. Маскоўка Parus ater
95. Звычайная блакітніца Parus caeruleus
96. Белая блакітніца Parus cyanus
97. Вялікая сініца Parus major
98. Звычайны попаўзень Sitta europaea
99. Звычайная пішчуха Certhia familiaris
100. Берасцянка Fringilla coelebs
101. Уюрок Fringilla montifringilla
102. Звычайная зелянушка Chloris chloris
103. Чыж Spinus spinus
104. Канаплянка Acanthis canabina
105. Звычайны чаронашнік Carpodacus erythrinus
106. Крыжадзюб-сасновік Loxia pytyopsittacus
107. Звычайны крыжадзюб Loxia curvirostra
108. Звычайны снягір Pyrrhula pyrrhula
109. Звычайны дубанос Coccothraustes coccothraustes
110. Прасянка Emberiza calandra
111. Звычайная аўсянка Emberiza citrinella
112. Садовая аўсянка Emberiza hortulana
Паўзуны
1. Вераценніца Anguis fragilis
2. Жвавая яшчарка Lacerta agilis
3. Звычайная гадзюка Vipera berus
4. Мядзянкай Coronella austriaca
Земнаводныя
1. Шэрая жаба Bufo bufo
2. Чаротавая жаба Bufo calamita
3. Вастрамордая жаба Rana arvalis
4. Травяная жаба Rana temporaria